Гомель, вул. Незалежнасці, 2а +375-232-93-73-07 dk-kostyukovka@post.gomel.by
БАЛЬ «АД УСЁЙ ДУШЫ»
На паркеце па ўсёй краіне кружыліся пары залатога ўзросту. І Гомель не стаў выключэннем! У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі ва ўтульнай зале Палаца культуры «Касцюкоўка» адбыўся баль «Ад усёй душы». Баль прысвяцілі самым добрым і мудрым людзям, якія поўныя аптымізму і ўмеюць радавацца жыццю, умеюць абагрэць увагай і клопатам
Баль – гэта заўсёды музыка і танцы, а яшчэ асаблівая атмасфера, у якую так прыемна акунуцца ў навагоднія святы. Паветраныя сукенкі, строгія касцюмы, а ў вачах вальсуюць – малады запал і іскрынкі чараўніцтва.
У праграме прынялі ўдзел: аматарскі калектыў «Натхненне», танцавальна-аздараўленчы калектыў «Брава», Алена Гасцінская і Ірына Цупікава.