Гомель, Незалежнасці, 2а +375-232-93-73-07

17 лютага першасная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай установы “Палац культуры ” Касцюкоўка ” арганізавала культурна-дасугавую паездку ў г. Мінск, з мэтай набыцця незабыўных уражанняў, магчымасці пазнаёміцца з выдатнымі месцамі, гісторыяй і культурай нашай зямлі.
НАПЯРЭДАДНІ 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дня абаронцы Айчыны кіраўніцтвам ДК “Касцюкоўка” было запланавана наведванне нашым калектывам установы “Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”, які з’яўляецца ўнікальным і самым буйным у Рэспубліцы Беларусь сховішчам рэліквій ваеннага перыяду 1941-1945 гадоў.
Наступным выдатным месцам нашага падарожжа быў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.
Фантастычны балет “Жызэль” у двух актах кампазітара Адольфа Адана зрабіў незабыўнае ўражанне і захапленне! Яркія касцюмы, сучасныя дэкарацыі, Светлавое суправаджэнне і безумоўна выдатная харэаграфія артыстаў балета і такая ж выдатная і гарманічная музыка ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра стварылі гэта захапляльнае дзейства!