Гомель, Незалежнасці, 2а       +375-232-93-73-07       dk-kostyukovka@post.gomel.by

Гомель, Незалежнасці, 2а       +375-232-93-73-07

Гомель, Незалежнасці, 2а       +375-232-93-73-07

Урачыстае мерапрыемства да Дня настаўніка

Напярэдадні аднаго з самых светлых і знамянальных святаў у годзе – Дня настаўніка – у Палацы культуры «Касцюкоўка» адбылося маляўнічае мерапрыемства пад назвай «Настаўнік – пуцяводная зорка».

Віншаванні і цёплыя словы ў гэты дзень былі адрасаваныя ветэранам педагагічнай працы, настаўнікам і дырэктарам школ раёна, выхавальнікам. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел старшыня Гомельскага райвыканкама Сяргей Ермаліцкі, начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Смірноў, член Савета Рэспублікі Таццяны Абель, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Алена Кавалёва і старшыня Гомельскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Прыйма.

Лепшыя педагогі ўстаноў адукацыі раёна за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі.

Незабыўныя эмоцыі гледачам падарылі творчыя калектывы школ Гомельскага раёна, а таксама вакальны ансамбль «Хіммеn», Валерый Стома і Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны Цырк імя В. Абеля.

Поўны фотарэпартаж на сайце www.sozhnews.by.

Па матэрыялах www.sozhnews.by

ко Дню учителя 3
ко Дню учителя 4
ко Дню учителя 1
ко Дню учителя 2
Skip to content